Мі-8 Беларускага МНС заступіў на дзяжурства для аказаньня дапамогі ў тушэньні лясных пажараў.
Аб гэтым 1 траўня паведаміла прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сытуацыях. У складзе беларускага экіпажа сем чалавек. Пры неабходнасьці верталёт можа даставіць мясцовых турэцкіх ратавальнікаў да месцаў узгараньняў.
Гэта не першы раз, калі беларусы дапамагаюць змагацца з агнём у Турцыі. У 2017 годзе супрацоўнікі МНС выканалі там 91 вылет. На агонь было скінута амаль 1140 тон вады, перавезена больш за 200 пасажыраў.
«Беларускія авіятары валодаюць вялікім вопытам па тушэньні ачагоў узгараньняў у цяжкадаступнай мясцовасьці. За адзін заход на агонь з дапамогай адмысловай прылады скідаецца да трох тон вады», — гавораць у МНС.