Пратэсты апазыцыі ў Ерэване. Дзень 14-ы. Відэатрансьляцыя

Нягледзячы на абвешчаную лідэрам апазыцыі Ніколам Пашыньянам «перамогу негвалтоўнай аксамітнай народнай рэвалюцыі», тысячы прыхільнікаў руху сёньня зноў выйшлі на вуліцы Ерэвану і іншых гарадоў Армэніі, каб не дапусьціць, як яны сьцьвярджаюць, працягу ўлады Рэспубліканскай партыі Армэніі, лідэр якой Сэрж Саргсьян у панядзелак пакінуў пасаду прэм’ер-міністра.

На заклік Пашыньяна ўдзельнікі акцый пратэсту сёньня зноў перакрываюць вуліцы, масты, дарогі, абвяшчаюць страйк на прадпрыемствах, не наведваюць заняткі ў навучальных установах. У канцы дня, а 19-й вечара, апазыцыйны рух зноў плянуе правесьці мітынг на плошчы Рэспублікі ў цэнтры Ерэвану.

«Аксамітная рэвалюцыя» ў Армэніі. Як гэта было