Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэра пратэстаў Пашыньяна вылучылі ў прэм’еры Армэніі


Нікол Пашыньян
Нікол Пашыньян

Апазыцыйная парлямэнцкая фракцыя «Елк» вылучыла кандыдатуру свайго лідэра Нікола Пашыньяна на пасаду прэм’ер-міністра Армэніі, гаворыцца ў заяве фракцыі.

Для абраньня прэм’ер-міністра неабходна 53 галасы дэпутатаў парлямэнту. У партыі «Елк» дзевяць дэпутатаў, у іншай апазыцыйнай партыі — «Царукян» — 31 голас.

Фракцыя кіраўнічай Рэспубліканскай партыі Армэніі (58 дэпутатаў) кантралявала парлямэнт у кааліцыі з партыяй «Дашнакцуцюн» (7 дэпутатаў). На фоне пратэстаў і пасьля адстаўкі прэм’ер-міністра Сэржа Саргсьяна «Дашнакцуцюн» заявіла аб выхадзе з кааліцыі.

Прыхільнікі апазыцыі ў Армэніі аднавілі акцыі пратэсту. УЖЫВУЮ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG