Міністар абароны Расеі сустрэўся з Башарам Асадам у сталіцы Сырыі

Сяргей Шайгу і Башар Асад, архіўнае фота

Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу сустрэўся 12 верасьня ў Дамаску з прэзыдэнтам Сырыі Башарам Асадам. Расейскае міністэрства абароны заявіла, што Шайгу і Асад абмеркавалі вайсковае супрацоўніцтва, а таксама сумесныя захады для перамогі над экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава» ў Сырыі.

Паводле інфармацыі офісу Асада, тэмай сустрэчы былі пляны вяртаньня гораду Дэйр-эз-Зору пад кантроль урадавых сілаў, а таксама «ўзмацненьне намаганьняў для барацьбы з тэрарызмам на ўсёй тэрыторыі Сырыі да яго поўнага вынішчэньня».

Расея і Іран падтрымліваюць Асада ў шасьцігадовай грамадзянскай вайне супраць антыўрадавых паўстанцаў і баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава» ў Сырыі.