Шаеў страціў пасаду старшыні фэдэрацыі валейболу

Валянцін Шаеў, які ў 2015 годзе звольнены з пасады старшыні Сьледчага камітэту, пазбавіўся пасады старшыні Беларускай фэдэрацыі валейболу.

18 траўня на справаздачна-выбарнай канфэрэнцыі Беларускай фэдэрацыі валейболу новым кіраўніком арганізацыі абраны былы арбітар Аляксандар Пясецкі.

Былы старшыня Сьледчага камітэту Беларусі Валянцін Шаеў кіраваў фэдэрацыяй валейболу з кастрычніка 2014 году.

16 траўня старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка не абралі кіраўніком Беларускай фэдэрацыі біятлёну, ён узначаліў яе Назіральную раду.