Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскі аблвыканкам раіць хакеістам выкарыстоўваць колеры дзяржаўнай сымболікі


Ілюстрацыйнае фота. Форма Зборнай Беларусі па хакеі (фрагмэнт)

Сацыял-дэмакраты Берасьця атрымалі адказ на скаргу ў Міністэрства спорту на тое, што берасьцейскія хакеісты на турніры ў Чэхіі выкарысталі на сваёй форме колеры сьцягу Расеі.

Міністэрства спорту перанакіравала скаргу ў аблвыканкам, адкуль і прыйшоў адказ на імя кіраўніка БСДП(Г) у Берасьці Ігара Маслоўскага.

«З адказу аблвыканкаму вынікае, што ўлады ня ўбачылі на форме сьцяга чужой краіны, а спалучэньне колераў тлумачаць дызайнам формы. Улічваючы нашы пажаданьні, абласны выканаўчы камітэт рэкамэндаваў кіраўніцтву дзяржаўнай установы „Хакейны клюб „Брэст““ улічваць варыянты спалучэньня колераў з акцэнтам на дзяржаўную сымболіку Рэспублікі Беларусь у наступных распрацоўках дызайну хакейнай формы. Мы спадзяёмся, што такой ганьбы для краіны мы больш ня ўбачым», — расказаў Ігар Маслоўскі.

Берасьцейскія сацыял-дэмакраты скардзіліся на хакейны клюб «Брэст» пасьля таго, як пабачылі, што на Калядным турніры ў Чэхіі берасьцейскія хакеісты выступілі ў форме, на якой меліся колеры расейскага сьцягу. У скарзе ў Міністэрства спорту сацыял-дэмакраты назвалі гэта ганьбай для краіны і запатрабавалі прыняць адпаведныя захады, каб падобная сытуацыя не паўтарылася.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG