«Гаворачы аб тым, што трэба вызваляць свае рукі і прымушаць апараты ўлады працаваць на палітычнае мастацтва, я маю на ўвазе менавіта гэта. Уся відэадакумэнтацыя зьнятая на абсталяваньні ФСБ і ласкава прадастаўлена яго супрацоўнікамі нам усім у бязвыплатнае карыстаньне. Мантаж і колеракарэкцыя ня патрабуюцца», — напісаў Пётр Паўленскі.
Дзьверы ў будынак ФСБ на Лубянскай плошчы Паўленскі абліў бэнзінам і падпаліў у лістападзе летась, пасьля ўстаў насупраць іх з каністрай у руках. Яго затрымалі на месцы правядзеньня акцыі.
Свае дзеяньні Паўленскі патлумачыў тым, што ФСБ фабрыкуе справы, абвінавачваючы людзей у тэрарызме, у тым ліку арыштаваных у Крыме грамадзянаў Украіны.
У ходзе працэсу высьветлілася, што дзьверы ў будынак ФСБ замянялі ў 2008 годзе без дазволу «Мосгорнаследия». Пасьля гэтага мастак высунуў супраць спэцслужбы сустрэчнае абвінавачаньне ў пашкоджаньні аб’екта культурнай спадчыны.
За падпал дзьвярэй ФСБ у лістападзе 2015 года (акцыя мела назву «Пагроза») Паўленскаму прысуджаны штраф у памеры 500 тысяч расейскіх рублёў, таксама ён мусіць кампэнсаваць шкоду, нанесеную дзьверам, у памеры 481,5 тысяч расейскіх рублёў (столькі нібы каштавала замена дзьвярэй). Разам гэта больш за 15 тысяч даляраў.
Суд не прызнаў сьцьверджаньні абароны мастака пра тое, што ў дзеяньнях не было злачынных намераў, але ўлічыў, што Паўленскі ўжо ўтрымліваўся пад вартай больш за паўгода, таму зьмякчыў пакараньне. Першапачаткова ж Паўленскага абвінавачвалі наогул у вандалізме па матывах ідэалягічнай нянавісьці.
Раней Паўленскага прызналі вінаватым па справе аб акцыі «Свабода» — палвальваньні барыкады з пакрышак у Санкт-Пецярбургу ў 2014 годзе. Яму прысудзілі год і 4 месяцы абмежаваньня волі, але праз сканчэньне тэрміну даўнасьці мастака вызвалілі ад пакараньня.
Гучныя акцыі Пятра Паўленскага:
Your browser doesn’t support HTML5