Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўленскі вызвалены: за дзьверы ФСБ расейскі мастак сплоціць $15 000


Акцыя «Пагроза». Фота: Nigina Beroeva, Reuters
Акцыя «Пагроза». Фота: Nigina Beroeva, Reuters

Расейскі мастак Пётар Паўленскі прызнаны вінаватым у «пашкоджаньні культурнай спадчыны», пакараны штрафам і вызвалены ў залі суду, перадае тэлеканал «Дождь».

За падпал дзьвярэй ФСБ у лістападзе 2015 года (акцыя мела назву «Пагроза») Паўленскаму прысуджаны штраф у памеры 500 тысяч расейскіх рублёў, таксама ён мусіць кампэнсаваць шкоду, нанесеную дзьверам, у памеры 481,5 тысяч расейскіх рублёў (столькі нібы каштавала замена дзьвярэй). Разам гэта больш за 15 тысяч даляраў на момант публікацыі.

Суд не прызнаў сьцьверджаньні абароны мастака пра тое, што ў дзеяньнях не было злачынных намераў, але ўлічыў, што Паўленскі ўжо ўтрымліваўся пад вартай больш за паўгода, таму зьмякчыў пакараньне. Першапачаткова ж Паўленскага абвінавачвалі наогул у вандалізме па матывах ідэалягічнай нянавісьці.

Акцыю Пятра Паўленскага «Пагроза» вылучылі на прэмію ФСБ

Раней Паўленскага прызналі вінаватым па справе аб акцыі «Свабода» — палвальваньні барыкады з пакрышак у Санкт-Пецярбургу ў 2014 годзе. Яму прысудзілі год і 4 месяцы абмежаваньня волі, але праз сканчэньне тэрміну даўнасьці мастака вызвалілі ад пакараньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG