Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь узмоцніць праверку расейскай сьвініны праз афрыканскую чуму сьвіней. Афіцыйна ў Беларусі гэтай чумы няма


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дэпартамэнт вэтэрынарнага і харчовага кантролю Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі анансаваў (PDF) «дадатковыя захады» ў абмежаваньні ўвозу сьвініны з Наўгародзкай, Ніжагародзкай, Растоўскай і Тамбоўскай абласьцей Расеі праз рэгістрацыю там новых выпадкаў захворваньня на афрыканскую чуму сьвіней.

Абмяжоўваць будуць увоз з названых абласьцей жывых сьвіней, успрымальных да АЧС заапаркавых і цыркавых жывёлаў, спэрмы кныроў, мяса сьвіней і дзікоў, іншай сьвіной сыравіны і прадуктаў яе перапрацоўкі, скуру сьвіней і шчаціньне, паляўнічых трафэяў, а таксама былога ва ўжываньні абсталяваньня для транспартаваньня сьвіней, кармоў і харчовых дабавак для жывёлаў (нават расьліннага паходжаньня).

Таксама гаворыцца, што неабходна прыняць дадатковыя захады кантролю біяхімічнай абароны вялікіх сьвінагадоўчых комплексаў і сьвіных фэрмаў, але якія менавіта, не ўдакладняецца.

У Беларусі тым часам прызнаецца распаўсюд «нейкай інфэкцыі», празь якую ў некаторых рэгіёнах масава забіваюць сьвіней, але ніяк не афрыканская чума — ніводнага выпадку яе афіцыйна не зарэгістравана. Каб адгарадзіцца ад гэтай невядомай «інфэкцыі», Польшча сабралася паставіць плот даўжынёю 729 кілямэтраў на мяжы зь Беларусьсю і Ўкраінай за 36 мільёнаў даляраў.

За тры гады ў Беларусі зьнішчылі амаль усіх дзікоў, цяпер абмежавалі паляваньне на тых, што выжылі.

Колькі якіх жывёлаў у Беларусі. Адной карцінкай

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG