Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Крамбамбуля» ў сьвяточным кліпе прыгразіла тым, хто «сапсуе калядны настрой». Відэа


Музыка «Крамбамбулі» Павал Аракелян на канцэрце гурту ў Вільні, архіўнае фота
Музыка «Крамбамбулі» Павал Аракелян на канцэрце гурту ў Вільні, архіўнае фота

Гурт «Крамбамбуля» Лявона Вольскага паказаў, што ўмее быць агрэсіўным і ходзіць у трэнажорную залю.

Беларускі гурт «Крамбамбуля» прадставіў відэа на песьню «Партызаны каляднага лесу», у якой сувора прыгразіў тым, хто «сапсуе калядны настрой».

Песьня прадстаўленая напярэдадні канцэрту пад такой жа назвай — гурт выступіць 21 сьнежня ў менскім Prime hall. У дадатак да канцэрту гурт плянуе на 17 сьнежня гарадзкі квэст з падарункамі ад лідэра гурту Лявона Вольскага.

На тым жа канцэрце «Крамбамбуля» раздасьць узнагароды — самаробныя ордэны і мэдалі — за «простыя чалавечыя дасягненьні на асабістым, сямейным ці працоўным узроўні».

Праз частыя забароны канцэртаў «Крамбамбуля» ў 2015 годзе абвясьціла, што «сыходзіць у лясы», але ўлады раптоўна дазволілі гурту выступаць увесну 2017-га. Утвораны ў 2002 годзе, гурт выдаў 6 студыйных альбомаў, гітамі сталі іх песьні «Госьці», «Турысты», «Абсэнт» ды іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG