Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названыя праваабаронца году, журналіст году і найлепшая праваабарончая ініцыятыва ў ​Беларусі

абноўлена

Ляўрэаткі прэміяў Раіса Міхайлоўская, Галіна Абакунчык і Юлія Дарашкевіч (зьлева направа). Менск, 8 сьнежня 2017 году
Ляўрэаткі прэміяў Раіса Міхайлоўская, Галіна Абакунчык і Юлія Дарашкевіч (зьлева направа). Менск, 8 сьнежня 2017 году

У менскай кнігарні «Логвінаў» ідзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджаньня ляўрэатаў Прэміі беларускай праваабарончай супольнасьці. Свабода вядзе жывую відэатрансьляцыю.

Прэмія традыцыйна будзе ўручаная ў трох намінацыях: праваабаронца году, журналіст году і найлепшая праваабарончая ініцыятыва.​

У намінацыі «Журналіст году» прэмію атрымала аўтарка Свабоды Галіна Абакунчык. Прэмія дадзеная за «абарону каштоўнасьцяў правоў чалавека».

Ляўрэатка Праваабарончай прэміі 2017 году — аўтарка Свабоды Галіна Абакунчык

Праваабаронца Тацяна Равяка (зьлева) і «Журналіст году-2017» Галіна Абакунчык
Праваабаронца Тацяна Равяка (зьлева) і «Журналіст году-2017» Галіна Абакунчык

Праваабаронцай году стала Раіса Міхайлоўская, дырэктарка Беларускага дакумэнтацыйнага цэнтру, якая зьяўляецца стваральніцай фільма «Банда», апякуецца сем’ямі зьніклых палітыкаў.

Тацяна Равяка (зьлева), Раіса Міхайлоўская (у цэнтры) і Сяргей Драздоўскі падчас уручэньня прэміяў
Тацяна Равяка (зьлева), Раіса Міхайлоўская (у цэнтры) і Сяргей Драздоўскі падчас уручэньня прэміяў

Раіса Міхайлоўская пасьля атрыманьня дыплёму сказала, што ёй заўседы падавалася, што мы жывём у нялёгкі час, але ён вельмі цікавы:

«Я таксама магу распавесьці многае пра наш час, бо я ўжо 20 гадоў займаюся праваабарончай дзейнасьцю. Для мяне знакавымі фігурамі зьяўляюцца польскі праваабаронца Марэк Навіцкі, Ірына Казуліна, Барыс Звоскаў. Я вельмі ўдзячная, што мая праца так высока ацэненая калегамі. Я толькі што прыехала з Чэхіі з прэзэнтацыі фільма „Банда“ і вельмі кранутая тым, як былі ўзрушаныя праблемай зьніклых у Беларусі чэхі».

Праваабарончай прэміяй узнагароджаная ініцыятыва «By Help» — актывісты Юлія Дарашкевіч, Андрэй Стрыжак, Аляксей Лявончык ды іншыя. Прэмію ім уручыла адвакатка Тамара Сідарэнка.

Тамара Сідарэнка ўручае прэмію Юліі Дарашкевіч
Тамара Сідарэнка ўручае прэмію Юліі Дарашкевіч

Юлія Дарашкевіч кажа, што дзеліць гэтую прэмію з тысячамі людзей, якія падхапілі хвалю салідарнасьці, уклалі сваю цаглінку ў падмурак дэмакратычнай супольнасьці.

У аргкамітэт прэміі ўваходзяць Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар, Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звоскава, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Грамадзкая ініцыятыва супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры, Камітэт «Салідарнасьць», Праваабарончы альянс, Праваабарончы цэнтар «Вясна», Прававая ініцыятыва і Цэнтар прававой трансфармацыі.

Летась праваабаронцам году назвалі Сяргея Драздоўскага з Офісу па правах людзей з інваліднасьцю, журналістамі году — Адар’ю Гуштын ды Зьмітра Дразда, праваабарончай ініцыятывай году — інтэрнэт-часопіс «Имена». У 2009 годзе журналістам году назвалі журналіста Свабоды Алега Грузьдзіловіча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG