Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляўрэатамі прэміі імя Францішка Багушэвіча сталі Віктар Корбут і Зьміцер Ласько


Журы прэміі імя Багушэвіча — Рада Беларускага ПЭН-цэнтру — сёлета ўганаравала Віктара Корбута і Зьмітра Ласько за кнігу «Мінск. Спадчына старога горада. 1067–1917».

Імпрэзу адкрыла старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Тацяна Нядбай, якая адзначыла, што гэта завяршэньне вялікага маратону прэмій 2017 году.

Пісьменьнік, гісторык Уладзімер Арлоў нагадаў, што ініцыятарам і фундатарам прэміі Багушэвіча быў беларус з Канады Кастусь Акула.

Зьміцер Ласько сказаў, што ёсьць ужо і другая частка кнігі — «Мінск. Спадчына сталіцы Беларусі 1067–2018».

Сёлета фундатарам прэміі імя Багушэвіча стала нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.

Прэмія імя Багушэвіча заснаваная ў 1994 годзе. Традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, якія спрыяюць нацыянальнай незалежнасьці і абуджэньню гістарычнай сьвядомасьці.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG