Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляўрэатка Праваабарончай прэміі 2017 году — аўтарка Свабоды Галіна Абакунчык


Галіна Абакунчык
Галіна Абакунчык

Наша калега Галіна Абакунчык стала ляўрэаткай Праваабарончай прэміі 2017 году ў намінацыі «Журналіст году». Прэмія дадзеная за «абарону каштоўнасьцяў правоў чалавека».

Названыя праваабаронца году, журналіст году і найлепшая праваабарончая ініцыятыва году ў Беларусі​

Галіна Абакунчык неаднаразова перасьледавалася за сваю прафэсійную дзейнасьць, заўсёды была ў цэнтры падзеяў. Галіну сёлета затрымалі за асьвятленьне «Маршу недармаедаў» у Воршы, пакаралі буйным штрафам. Прэмію Галіне ўручыў гісторык-архівіст, былы палітвязень Зьміцер Дрозд.

Праваабаронца Тацяна Равяка (зьлева) і Галіна Абакунчык
Праваабаронца Тацяна Равяка (зьлева) і Галіна Абакунчык

«Вельмі важная салідарнасьць, безь якой вельмі цяжка працаваць. Прэміяй можна ўзнагародзіць многіх іншых журналістаў, якія працуюць у вельмі складаных умовах. Мы недарэмна працуем — мы набліжаем той час, калі Беларусь стане нармальнай краінай, калі законы будуць выконвацца, правы чалавека будуць выконвацца. Свабода — яна ўнутры нас. Жыве Беларусь!», — сказала Галіна Абакунчык, атрымаўшы прэмію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG