Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: Беларусь завяршыла перамовы пра далучэньне да WTO з 14 краінамі, засталося 11


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларусь актыўна вядзе перамовы наконт далучэньня да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі (WTO), перадае БЕЛТА заяву міністра замежных справаў Беларусі Уладзімера Макея.

Уладзімер Макей заявіў, што ў пытаньні WTO «наступны год будзе даволі важным», а сёлета «часу засталося мала», ды й задача далучыцца да WTO ў 2017 годзе ня ставілася (у Гандлёвай палаце раней казалі, што такое не выключаецца). Цяпер перамовы завершаныя з 14 краінамі, наперадзе — перамовы зь яшчэ 11 краінамі аб далучэньні Беларусі да WTO.

«Паступіў шэраг удакладняльных пытаньняў у асобных аспэктах і галінах, таму мы цяпер займаемся падрыхтоўкай адказаў на гэтыя пытаньні, — дадаў Макей. — Цягам паўтара-двух месяцаў, напэўна, падрыхтуем, накіруем у Эўразьвяз, амэрыканцы задавалі шмат дадатковых пытаньняў, накіруем іншым нашым партнэрам».

Ужо 24 гады Беларусь хоча ў WTO

Заяўку на ўступленьне ў WTO Беларусь падала яшчэ ў 1993 годзе. У чэрвені 2009-га Беларусь, Казахстан і Расея раптоўна аб’явілі, што прыпыняюць двухбаковыя перамовы аб уступленьні ў WTO і будуць весьці кансультацыі на прадмет уступленьня ў арганізацыю адзінай мытнай тэрыторыяй. Аднак празь некалькі месяцаў тры краіны аднавілі двухбаковыя перамовы аб далучэньні да WTO паасобку. У выніку Расея стала сябрам WTO ў жніўні 2012 году, Казахстан — у лістападзе 2015-га.

«Цэны зьменшацца, асартымэнт вырасьце». Топ-5 матываў Беларусі далучыцца да WTO

У кастрычніку 2012 году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што вострая неабходнасьць далучэньня Беларусі да WTO адпала пасьля ўступленьня туды Расеі:

«Мы фактычна працаваць будзем у рамках Усясьветнай гандлёвай арганізацыі, асабліва маю на ўвазе, што Расея — наш асноўны партнэр. Таму, можа быць, нават і лепш, што мы паступова прывыкнем да гэтых нормаў Усясьветнай гандлёвай арганізацыі», — сказаў ён.

Тады ж Лукашэнка зьвярнуў увагу на палітычны аспэкт праблемы:

«Мы правялі перамовы, але наткнуліся на палітычны плот. Нам кажуць, што гэта чыста гандлёвая, эканамічная арганізацыя — Усясьветная гандлёвая арганізацыя. Нічога падобнага. Палітыка тут пераважае. І палітычны плот гэты выбудавалі перад намі Эўразьвяз і Злучаныя Штаты Амэрыкі зь вядомых вам прычынаў: у нас няма правоў чалавека, у нас апошняе апірышча дыктатуры там і гэтак далей і да таго падобнае».

Вясной 2013 году Беларусь аднавіла перамовы аб уступленьні ў WTO. 29 сакавіка 2016 году Лукашэнка правёў нараду аб узаемадзеяньні краіны з WTO, на якой даручыў актывізаваць перамоўны працэс. Неўзабаве пасьля гэтага ўказам прэзыдэнта быў абноўлены склад міжведамаснай камісіі ў пытаньнях далучэньня Беларусі да WTO, якую ўзначаліў першы віцэ-прэм’ер Васіль Мацюшэўскі.

Леанід Заіка: Усясьветная гандлёвая арганізацыя, у якую імкнецца Беларусь, — учорашні дзень

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG