Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі спэцназавец вярнуўся ў Менск пасьля шасьці з паловай год палону ў Лібіі


Ілюстрацыйнае фота

Зранку 2 лютага ў Менску прызямліўся самалёт, на борце якога быў Вячаслаў Качура — былы начальнік штабу 334-га асобнага атраду спэцназу, які сем год правёў у лібійскім палоне, паведамляе МЗС Беларусі.

Вячаслаў Качура ў чэрвені 2011 году паляцеў у Лібію разам з групай спэцыялістаў з Расеі, Украіны і Беларусі, заключыў кантракт з вайскоўцамі. Але праз два месяцы 19 чалавек аказаліся ў палоне: Качуру і яго таварышаў з Крыму абвінавацілі ў супрацы з рэжымам Муамара Кадафі, яны нібыта рэмантавалі сродкі проціпаветранай абароны лібійскіх уладаў.

Сьцьвярджаецца, што ад 2011 году беларускія дыпляматы вялі працу па ягоным вызваленьні. У 2012 годзе затрыманых асудзілі на 10 гадоў турмы за пасобніцтва рэжыму Кадафі, пазьней прысуд пераглядзелі. Паведамлялася, што ўмовы ў лібійскай турме былі жахлівымі.

Прысуд беларускім, расейскім і ўкраінскім грамадзянам у Трыпалі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:55 0:00

У 2014 годзе дыпляматы дамагліся вызваленьня з палону трох беларусаў: Фёдара Трусанава, Валерыя Гардзіенку і Ігара Едзімічава. Качура заставаўся ў палоне ўвесь гэты час, шэсьць з паловай год.

Старшыня кантактнай групы па Лібіі пры Міністэрстве замежных справаў Расеі Леў Дзеньгаў заявіў, што «ўсё адбылося дзякуючы Рамзану Кадыраву [кіраўніку Чачэнскай рэспублікі ў складзе Расеі], кантактнай групе МЗС Расеі і Беларусі», таксама ён адзначыў працу КДБ Беларусі, які «кансультаваў і даваў парады». Раней Дзеньгаў удзельнічаў у вяртаньні дамоў двух беларускіх лекараў, якія два месяцы не маглі зьляцець з Сырыі.

Аляксандар Лукашэнка накіраваў пасланьні з падзякай кіраўніку Чачэнскай Рэспублікі Рамзану Кадыраву і насьледнага прынцу Абу-Дабі шэйху Мухамаду бэн Заіду аль-Нахаяну за «асабісты ўклад і садзейнічаньне ў вызваленьні» беларускага грамадзяніна Вячаслава Качура з Лібіі, паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.

Лекар, які працаваў у Лібіі: Няма рычагоў ціску, каб вызваліць беларусаў

XS
SM
MD
LG