Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадыраў кліча беларусаў у Чачэнію, а чачэнцаў у Беларусь


Аляксандар Лукашэнка і Рамзан Кадыраў у Менску, 25 верасьня 2017

«Калі б не Аляксандар Рыгоравіч, Беларусь спасьціг бы лёс Лібіі, Аўганістану, Сырыі, Іраку ды іншых краінаў».

«Калі б не Аляксандар Рыгоравіч, Беларусь спасьціг бы лёс Лібіі, Аўганістану, Сырыі, Іраку і іншых краінаў» — прыводзіць агенцтва БелаПАН словы кіраўніка Чачэнскай рэспублікі Рамзана Кадырава пасьля яго сёньняшняй сустрэчы зь Аляксандрам Лукашэнкам.

Кадыраў выказаў упэўненасьць, што яго візыт будзе спрыяць умацаваньню супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Чачэніяй як субʼектам Расейскай Фэдэрацыі.

«Я хачу, каб нашы турысты прыяжджалі ў Беларусь і наадварот. Важна не проста падпісваць пагадненьні, а дамагчыся таго, каб яны ўрэшце рэшт далі свой плён. І прэзыдэнт нас падтрымаў», — сказаў чачэнскі кіраўнік.

Кадыраў заявіў, што ворагі Расеі штучна ствараюць і падсілкоўваюць нэгатыўны вобраз Чачэніі. «У нас, у Чачэнскай рэспубліцы, пра бясьпеку ніхто нават не ўспамінае. Насамрэч у нас па ўсіх напрамках самы бясьпечны рэгіён. Вулічная злачыннасьць, карупцыя, кожны кірунак вазьміце — у нас найлепшыя паказьнікі», — заявіў Рамзан Кадыраў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG