Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямʼю «пратэстоўкі з крана» высяляюць з дому

28 сакавіка зь менскай вуліцы Ржавецкай прымусова развозяць 11 чалавек сямʼі Галіны Ігнатовіч па новых адрасах.

Галіна Ігнатовіч сталася вядомай напрыканцы студзеня 2017 году, калі на знак пратэсту супраць несправядлівай кампэнсацыі за жыльлё залезла на вежавы кран і прымацавала да яго дзяржаўны сьцяг.

На тэрыторыі, дзе стаіць дом сямʼі Галіны Ігнатовіч, група кампаніяў «Тапас» будуе жылы комплекс «Алімпік-парк». Забудоўшчык прапанаваў у якасьці кампэнсацыі тры двухпакаёўкі ў розных раёнах сталіцы, прычым у адну зь іх павінны былі засяліцца муж зь дзьвюма жонкамі, цяперашняй і былой.

Ігнатовічы хочуць атрымаць асобнае жыльлё для сыноў і грашовую кампэнсацыю для былых мужа і жонкі. Рашэньне аб высяленьні было абскарджана ў Менскім гарадзкім судзе, але скаргу там не задаволілі.

Паказаць яшчэ

Галіна Ігнатовіч
1

Галіна Ігнатовіч

Прадстаўнк «Тапаза»
2

Прадстаўнк «Тапаза»

3
Судовыя выканаўцы
4

Судовыя выканаўцы

5
6
Гаспадыня і прадстаўнікі міліцыі
7

Гаспадыня і прадстаўнікі міліцыі

8
9
XS
SM
MD
LG