Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Адзінае, чым мы адрозьніваемся — гаворка». Беларускі баскетбаліст лічыць, што беларусы і расейцы — адзін народ


У інтэрвію расейскаму выданьню «НН.ру» экс-гулец баскетбольнай зборнай Беларусі Уладзімер Верамеенка заявіў, што ня бачыць розьніцы паміж беларусамі і расейцамі.

У Эўропе Верамеенку часта называлі расейцам, але яго гэта ня крыўдзіла:

«Мяне называлі расейцам, але я ня крыўдзіўся. Я наагул упэўнены, што ў нас адзін народ. Адзінае, чым мы адрозьніваемся, — гэта гаворка. А ў астатнім я ня бачу ніякай розьніцы паміж людзьмі, якія жывуць у Менску, Казані, Гомлі ці Ніжнім Ноўгарадзе».

Спартоўца заўважае, што ў НБА яго таксама лічылі расейцам.

Верамеенка наракае на тое, што яго не запрашалі гуляць у менскі клюб «Цмокі». Калі каманда толькі зьявілася ў лізе ВТБ, яна не магла дазволіць сабе такога гульца ў фінансавым пляне.

«За апошнія тры гады лічбы ў маіх кантрактах зьнізіліся, але „драконы“ са мной не кантактавалі. Атрымліваецца, зборнай я патрэбны, а „Цмокам“ не», — кажа баскетбаліст.

Уладзімер Верамеенка нарадзіўся ў 1984 годзе ў Гомлі. За гульні ў лізе ВТБ спартоўца неаднаразова прызнавалі найлепшым баскетбалістам Беларусі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG