Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Правілы жыцьця Віталя Гуркова


Саліст гурту Brutto і шматразовы чэмпіён сьвету ў тайскім боксе і Віталь Гуркоў — быў госьцем жывога эфіру Свабоды.

Сіла і воля

Калі ты выходзіш і ня ведаеш чым біць, калі разьбітыя рукі, то пераможа той, у каго мацнейшы стрыжань.

Як я дасягнуў таго, што маю? Павінна быць мэта і каб побач былі вартыя людзі.

Шнары — гэта пабочны эфэкт.

Сілы бяру на трэніроўках. Трэба сябе прымушаць.

Гісторыя

Касьцюшка — герой усяго сьвету, сын беларускай зямлі. Прыкра, што на яго радзіме няма ягонага помніка. Таму я выставіў свой шалік на аўкцыён, каб памагчы арганізатарам. Ня шкада, бо вартая справа.

Гонар і годнасьць

Хлопцы, якія апранаюць адзеньне з нашымі сымбалямі, уздымаюць бел-чырвона-белы сьцяг на стадыёнах, гэта самыя актыўныя заўзятары БАТЭ. Яны (БАТЭ — РС) адвярнулі іх ад сябе. Гонар і годнасьць кіраўніцтва (клюбу БАТЭ — РС) ацэньваецца ў 5 тысячаў эўра. Сумна.

Сваё

Бел-чырвона-белы сьцяг, які я ўпершыню ўзьняў на рынгу, у мяне хацелі купіць. Але я яго прадаваць ня буду.

Жыцьцё

Як адчуваю, так і раблю

Віталь Гуркоў абвясьціў аўкцыён, каб дапамагчы сабраць грошы на помнік Касьцюшку

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG