Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кім Чэн Ын і Кім Чэн Ір карысталіся фальшывымі бразыльскімі пашпартамі, — Reuters


Кім Чэн Ын, архіўнае фота
Кім Чэн Ын, архіўнае фота

«Вярхушка» Паўночнай Карэі карысталася ў 1990-х фальшывымі бразыльскімі пашпартамі, піша Reuters са спасылкай на пяць крыніц у заходнеэўрапейскіх спэцслужбах.

Пра выкарыстаньне Кімамі фальшывых пашпартоў было вядома і раней (Кім Чэн Ын вучыўся ў Швайцарыі з фальшывым пашпартам), але бразыльскія пашпарты Кім Чэн Іра і Кім Чэн Ына (у дакумэнтах – Іджон Чой і Джозэф Пваг) выкарыстоўваліся дзеля спробы атрымаць візы ў замежных амбасадах (ці былі спробы пасьпяховымі, невядома). Гэта «паказвае жаданьне вандраваць» і «паспрабаваць стварыць шляхі для ўцёкаў з краіны», мяркуе крыніца Reuters.

МЗС Бразыліі заявіў, што расьсьледуе справу з фальшывымі пашпартамі. Пашпарты маюць пячаткі аб тым, што былі выдадзеныя амбасадай Бразыліі ў Празе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG