Лінкі ўнівэрсальнага доступу

#metoo: Галівудзкі прадусар Вайнштэйн вырашыў добраахвотна здацца паліцыі


Гарві Вайнштэйн, архіўнае фота
Гарві Вайнштэйн, архіўнае фота

Галівудзкі прадусар Гарві Вайнштэйн, якога дзясяткі акторак раней абвінавацілі ў дамаганьнях, зьбіраецца добраахвотна здацца паліцыі, пішуць The New York Times і Reuters.

Раней паведамлялася, што пракуратура ў Нью-Ёрку мае намер выставіць яму абвінавачваньні. Прадстаўнік Вайнштэйна ад камэнтароў выданьням адмовіўся.

Якія менавіта абвінавачваньні будуць выстаўленыя прадусару, пакуль невядома. Але, паводле зьвестак The New York Times, абвінавачаньні прадусару плянуюць выставіць як мінімум у адным эпізодзе, зьвязаным са сьведчаньнямі акторкі Люсіі Эванс. Яна сьцьвярджала, што Вайнштэйн у 2004 годзе падчас дзелавой сустрэчы прымусіў яе да аральнага сэксу.

Як Галівуд 30 гадоў маўчаў пра сэксуальны гвалт з боку ўплывовага прадусара

Восеньню 2017 году Гарві Вайнштэйна, аднаго з самых уплывовых прадусараў Галівуду, абвінавацілі ў дамаганьнях і сэксуальным гвалце дзясяткі жанчын. Публікацыі аб ім сталі пачаткам маштабнай кампаніі #metoo супраць дамаганьняў у ЗША і іншых краінах Захаду.

«Эфэкт Вайнштэйна». Як (не) зьмяніўся сьвет пасьля скандалу вакол сэксуальных дамаганьняў у Галівудзе

Вайнштэйна звольнілі зь яго ж уласнай кампаніі, ад яго сышла жонка, яго выключылі з Амэрыканскай і Брытанскай кінаакадэмій, вырашылі пазбавіць ордэна Ганаровага легіёну, кампанія Weinstein Co. заявіла, што прыбярэ ягонае імя з назвы.

Расьсьледаваньні ў дачыненьні да Вайнштэйна пачаліся ў Нью-Ёрку, Лос-Анджэлесе і Лёндане.

Жанчыны зьвярталіся ў паліцыю з абвінавачваньнямі ў адрас Вайнштэйна і раней, але гэта не прыводзіла да прад’яўленьня абвінавачваньняў.

Нашы людзі ў Галівудзе: беларуска з Warner Brothers пра справу Вайнштэйна знутры

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG