Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прапанаваў жорстка абмежаваць дэструктыўную інфармацыю ў інтэрнэце


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка выказаўся за жорсткае абмежаваньне дэструктыўнай інфармацыі ў інтэрнэце.

Падчас рэспубліканскай пэднарады, прысьвечанай рэформе адукацыі, ён сказаў, што па гэтым пытаньні ўжо рыхтуюцца законапраекты.

Пытаньне абароны дзяцей ад нэгатыўнай і небясьпечнай інфармацыі ў інтэрнэце ўзьняла адна з удзельніц нарады, паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба.

«Нам трэба зьвярнуць на гэта ўвагу. І праваахоўныя органы, і ня толькі. Мы цяпер рыхтуем шэраг законапраектаў, накіраваных менавіта на гэта. Ня ў тым, каб дзесьці закрыць інтэрнэт, нейкія нават сайты і рэсурсы „пятай калёны“. Не, няхай пішуць. Людзі разьбяруцца.

Але вось гэты дэструктыў — суіцыды і іншае... Расейцы ўжо прынялі шэраг рашэньняў. Спахапіліся, але вельмі позна. Вось нам бы гэты момант ня выпусьціць. Трэба вельмі жорстка ў гэтым пляне паступіць», — заявіў Лукашэнка.

Паводле Лукашэнкі, раней амэрыканцы паперадзе плянэты ўсёй беглі, папракалі ўсіх і ўся ў тым, што кантралюем інтэрнэт.

«А сёньня Дональд Трамп сам прыйшоў да гэтага і разумее, што нельга далей гэтую вольніцу распускаць. Нам трэба прымаць рашэньні, бо спозьнімся», — дадаў ён.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG