Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асацыяцыя Ўкраіны з Эўразьвязам набыла сілу


Пагадненьне аб асацыяцыі, што ўмацоўвае сувязі паміж Украінай і Эўрапейскім зьвязам, набыла сілу 1 верасьня пасьля чатырох гадоў распрацоўкі.

Дакумэнт меўся быць падпісаны ў лістападзе 2013 году тагачасным прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам, але пад ціскам Масквы цяперашні палітык-уцякач адмовіўся гэта зрабіць, што выклікала масавыя пратэсты грамадзянаў і скончылася «самаўхіленьнем» Януковіча ў лютым 2014 году. У выніку пагадненьне было падпісанае цяперашнім прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам у чэрвені 2014 году.

Угода патрабавала аднагалоснай ухвалы краінаў Эўразьвязу, таму заставалася неразгледжанай пасьля таго, як 61% выбарнікаў у Нідэрляндах выказаўся супраць гэтага на рэфэрэндуме ў красавіку 2016 году.

Урад Нідэрляндаў паспрабаваў зьменшыць перасьцярогі сваіх выбарнікаў у сьнежні шляхам перамоваў з 27 краінамі Эўразьвязу па юрыдычных дадатках, якія падкрэсьлівалі, што пагадненьне ня дасьць Украіне аўтаматычнага сяброўства ў Эўразьвязе і ня дасьць гарантыі вайсковай дапамогі. Урэшце нідэрляндзкія заканадаўцы прагаласавалі за пагадненьне ў пачатку бягучага году і ратыфікавалі яго ў чэрвені. Усе 28 краінаў Эўразьвязу афіцыйна ўхвалілі пагадненьне аб асацыяцыі з Украінай у ліпені.

Многія нормы пагадненьня былі часова ўжытыя яшчэ з 2014 году, але ўступленьне ў дзеяньне дамовы забясьпечыць больш цесную супрацу між Брусэлем і Кіевам у такіх сфэрах, як замежная палітыка, правасудзьдзе, адукацыя, навука і тэхналёгіі.

«Гэта сапраўды сур'ёзнае абнаўленьне ў нашых стасунках», — заявіла амбасадарка Эстоніі ў Эўразьвязе Кая Таэль. Паводле яе, Украіна і Эўразьвяз цяпер маюць «увесь спэктар інструмэнтаў» для супрацы. Таэль, чыя краіна старшынюе цяпер у Радзе Эўразьвязу, таксама адзначыла, што Эўразьвяз і Ўкраіна «ужо выконваюць частку пагадненьня, сёе-тое ўжо цягам многіх гадоў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG