Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Банкі, што выпусьцілі шмат картак, панесьлі страты. Могуць вырасьці цэны ў крамах


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі выявіў, што страты дзяржаўных банкаў ад эквайрынгу — выкарыстаньня аплатных тэрміналаў для картак — вышэйшыя за прыбыткі, піша БелаПАН. Нацбанку і Мінгандлю КДК прапанаваў «прыняць меры».

У Беларусі выдадзена 4,9 млн картак «Белкарт» і бяз малага 7,5 млн картак Visa і MasterCard, за першае паўгодзьдзе колькасьць банкаўскіх картак у беларусаў вырасла на 2,8%. Беларусы ня плацяць банкам камісіі з аплаты карткамі, але банкам плацяць крамы, што прымаюць карткі — і крамы абураюцца, што плата банкам за эквайрынг надта высокая (ад 0,5% у звычайных картак да 2% у прэміяльных ад сумы апэрацыі).

Дзяржкантроль можа прымірыць банкі, для якіх эквайрынг стратны, з крамамі, якія лічаць яго надта дарагім, празь зьніжэньне максымальнай міжбанкаўскай узнагароды, калі на тое пагодзяцца Visa і MasterCard. Або могуць пайсьці насустрач банкам, узьняўшы тарыфы на эквайрынг для розьнічных сетак, а крамы адкажуць на гэта падвышэньнем цэнаў для насельніцтва.

Апытаныя БелаПАН экспэрты сумняюцца ў тым, што цэны для насельніцтва вырастуць, бо наўрад ці на гэта пагодзіцца КДК — хутчэй дзяржава пойдзе на зьніжэньне прыбыткаў прыватных банкаў, карткі якіх абслугоўваюцца ў тэрміналах дзяржаўных банкаў. Але аналітыкі адзначаюць, што цяперашнюю праблему стварыла адміністратыўнае ўмяшальніцтва ў цэнаўтварэньне ў эквайрынгу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG