Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп абяцаў разглядзець прапанову ўзброіць амэрыканскіх настаўнікаў


Дональд Трамп у час выступу адносна страляніны ў Флорыдзе

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 21 лютага сустрэўся ў Белым доме з навучэнцамі школы ў Флорыдзе, дзе 17 чалавек сталі ахвярамі страляніны, піша Reuters. Школьнікі заклікалі Трампа рэфармаваць сыстэму продажу і кантролю агнястрэльнай зброі ў Злучаных Штатах.

Школьнікі і іх бацькі расказалі, што яны перажылі 14 лютага, калі былы навучэнец школы адкрыў агонь з паўаўтаматычнай вінтоўкі па вучнях і працаўніках. У адказ Дональд Трамп паабяцаў прыняць меры па ўзмацненьні праверкі пакупнікоў агнястрэльнай зброі і абвясьціў, што ён гатовы выслухаць любыя разумныя ідэі, якія б маглі прадухіліць падобныя трагедыі.

Адна з ідэяў, згаданая Трампам, — прадстаўленьне настаўнікам і іншым працаўнікам школаў, якія прайшлі адмысловую падрыхтоўку, права нашэньня зброі.

Ён таксама заявіў, што гатовы разгледзець прапанову аб павышэньні мінімальнага ўзросту для ўладальнікаў зброі (у ЗША многія падлеткі атрымліваюць права купіць стрэльбу да таго, як атрымліваюць права кіраваць машынай ці ўжываць алькаголь, у 28 штатах няма ўзроставых абмежаваньняў для набыцьця вінтовак) і ўвядзеньні дадатковых захадаў дзеля прадухіленьня трапляньня агнястрэльнай зброі ў рукі псыхічна хворых людзей.

«Дзякуй за тое, што вы адкрылі свае сэрцы. За намі назірае ўвесь сьвет, і мы знойдзем рашэньне гэтай праблемы», — запэўніў Трамп школьнікаў і іх бацькоў.

Днём раней Трамп заявіў, што падпісаў мэмарандум, у якім рэкамэндуецца аб’явіць па-за законам паўаўтаматычную зброю кшталту той, што была выкарыстаная ў страляніне ў Фларыдзе.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG