Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што падпісаў мэмарандум, у якім рэкамэндуецца аб’явіць па-за законам паўаўтаматычную зброю кшталту той, што была выкарыстана ў ходзе нядаўняга інцыдэнту са стралянінай у школе ў Парклэндзе, штат Флорыда.
Пра гэта прэзыдэнт паведаміў у аўторак 20 лютага падчас цырымоніі ўручэньня 12 грамадзянам ЗША Мэдалёў доблесьці — найвышэйшай узнагароды за праяву мужнасьці пры забесьпячэньні грамадзкай бясьпекі, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Сярод узнагароджаных — пяць праваахоўнікаў з Сан-Бэрнардына, Каліфорнія, якія ў 2015 годзе заступілі шлях злачынцу, які ўчыніў у працоўным памяшканьні стральбу, што прывяло да гібелі 14 чалавек.
Цырымонія ўручэньня ўзнагароды адбылася неўзабаве пасьля таго, як прэзыдэнт Трамп сустрэўся з пацярпелымі ў ходзе інцыдэнту ў Парклэндзе.
У гэты ж аўторак Вярхоўны суд ЗША нанёс адчувальны ўдар прыхільнікам права на валоданьне зброяй, адхіліўшы пазоў супраць уведзенага ў Каліфорніі правіла аб 10-дзённым пэрыядзе чаканьня пры куплі зброі, якое заклікана прадухіліць імпульсіўны гвалт і самагубства.