Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп растлумачыў, навошта тэлефанаваў Пуціну пасьля расейскіх выбараў


Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін, архіўнае фота
Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін, архіўнае фота

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп расказаў у Twitter, чаму тэлефанаваў Уладзіміру Пуціну пасьля абвяшчэньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі.

«Я тэлефанаваў прэзыдэнту Пуціну, каб павіншаваць яго зь перамогай на выбарах, — піша Дональд Трамп. — У мінулым Абама таксама тэлефанаваў яму. СМІ фэйкавых навінаў здурнелі ў жаданьні таго, каб я зладзіў яму разнос. Яны памыляюцца! Паладзіць з Расеяй (і іншымі) гэта добрая справа, ня кепская справа».

Раней Washington Post паведамляла, што дарадцы Трампа рэкамэндавалі яму не віншаваць Пуціна падчас размовы. Сьцьвярджалася, што ў матэрыялах таксама зьмяшчалася рэкамэндацыя падняць перад Пуціным пытаньне аб атручваньні ў Брытаніі Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі, у якім Лёндан вінаваціць Расею.

Трамп, аднак, ня стаў гаварыць з Пуціным пра Скрыпаля. Яны абмеркавалі Паўночную Карэю і іншыя пытаньні міжнароднай палітыкі. Washington Post ня ведала, ці Трамп праігнараваў рэкамэндацыі сьвядома, ці не азнаёміўся зь імі да званка Пуціну.

Тэлефанаваньне зь віншаваньнямі Пуціну раскрытыкаваў сэнатар Джон Маккейн, назваўшы яго «абразай расейскага народу», які, на думку сэнатара, быў пазбаўлены права на свабодны выбар. Сэнатар Боб Коркер заклікаў не зьвяртаць на званок асаблівай увагі, паколькі прэзыдэнт ЗША, паводле яго слоў, раней віншаваў лідэраў «і больш таталітарных рэжымаў», чым расейскі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG