Спецслужбы Турэччыны затрымалі пяцёх сваякоў забойцы расейскага амбасадара ў Турцыі Андрэя Карлава. Пра гэта паведамляе турэцкі тэлеканал NTV.
Паводле інфармацыі тэлеканалу, на гэты момант затрыманыя бацька, маці, сястра і яшчэ двое сваякоў паліцыянта, які застрэліў Карлава.
Падчас ператрусу была канфіскаваная ўся электронная тэхніка. Тэлеканал дадае, што спэцслужбы таксама шукаюць двух меркаваных саўдзельнікаў нападніка.
19 сьнежня расейскі амбасадар Карлаў быў застрэлены падчас адкрыцьця фотавыставы ў Анкары. Нападніка забілі і апазналі. Ім аказаўся паліцэйскі ў адстаўцы Мэўлют Мэрт Алтынташ. Таксама пацярпелі яшчэ два чалавекі.