Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікола Статкевіч выйшаў на волю пасьля 5 сутак арышту


Мікола Статкевіч, архіўнае фота

Лідэр «Беларускага нацыянальнага кангрэсу» Мікола Статкевіч выйшаў на волю 31 жніўня пасьля 5 сутак арышту, паведаміла ягоная жонка Марына Адамовіч.

Статкевіча арыштавалі 26 жніўня паводле рашэньня суду больш як трохмесячнай даўнасьці за парушэньне, якое ўчыніў 30 сакавіка. Таксама меркавалася, што Статкевіч меў адсядзець яшчэ 15 сутак за акцыю 3 ліпеня.

«Яго сёньня вызвалілі, а 15 сутак — мы ня ведаем, калі іх будуць, так бы мовіць, ужываць, — кажа Свабодзе Адамовіч. — Але сымптаматычна, што сёньня мы атрымалі ліст з гарадзкога суду, куды я пісала скаргу на той прысуд ад яго імя. Атрымалі паведамленьне, што 7 верасьня яны будуць тую скаргу разглядаць».

Разгляд скаргі адбудзецца за дзень да «акцыі папярэджаньня», на якую заклікаў Статкевіч. Але ён, кажа Адамовіч, не плянуе адмаўляцца ад правядзеньня акцыі, бо гэта «ня наш стыль».

«Вы калі-небудзь маглі сабе ўявіць, што Мікола спрабаваў схавацца, ухіліцца ад акцыі, на якую ён заклікае?» — пытае ў адказ Адамовіч.

«Гэта спроба выціснуць нас з краіны», — Статкевіч пра «гульню суткамі», штрафы і пагрозу зьнесьці дом

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG