Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіча арыштавалі паводле рашэньня суду больш як трохмесячнай даўнасьці


Архіўнае фота. Мікалай Статкевіч ля турмы на Акрэсьціна пасьля адбыцьця пакараньня. 3 траўня 2017 году

«Мікалай Статкевіч быў асуджаны на 5 сутак адміністрацыйнага арышту за парушэньне, якое ўчыніў 30 сакавіка. Але ці дакладна зьвязаны той суд з цяперашнім арыштам Мікалая Статкевіча, ня ведаю», — паведаміла карэспандэнту Свабоды супрацоўніца Маскоўскага раённага суду Менску пра магчымую прычыну арышту вядомага палітыка.

Мікалай Стакевіч быў затрыманы 26 жніўня непадалёк ад свайго дому і зьмешчаны ў турму на вуліцы Акрэсьціна. Як пазьней сказалі ў ізалятары часовага ўтрыманьня жонцы палітыка Марыне Адамовіч, яе муж арыштаваны на 5 сутак праз пастанову Маскоўскага райсуду, але ад якога дня, не паведамілі.

«Хутчэй за ўсё гэты арышт прымеркаваны да 8 верасьня — каб ізаляваць яго напярэдадні. Спачатку на 5 дзён, а потым дадаць яшчэ, бо ў іх ёсьць яшчэ 15 сутак, якімі Мікалая пакаралі за акцыю 3 ліпеня, і таксама той арышт тады не адбыў. Вось цяпер хочуць пасадзіць, каб ня браў удзелу ў падрыхтоўцы акцыі 8 верасьня», — пракамэнтавала затрыманьне Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

27 сакавіка Мікалай Статкевіч быў вызвалены зь СІЗА КДБ, куды яго зьмясьцілі 24 сакавіка, напярэдадні Дня Волі. У КДБ факт затрыманьня Статкевіча абвяргалі. Па вызваленьні Мікалай заклікаў змагацца за свабоду палітвязьняў, затрыманых напярэдадні і ў Дзень Волі. 30 сакавіка каля ізалятару на Акрэсьціна прайшла акцыя салідарнасьці зь вязьнямі Дня Волі, пра ўдзел у ёй Мікалая Статкевіча не паведамлялася.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG