Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 130-годзьдзе Алеся Гаруна і талака ў Курапатах


Алесь Гарун

Падзеі 11 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Талака ў Курапатах

Моладзь руху «За свабоду» запрашае на талаку ў Курапацкім урочышчы — прыбіраць сьмецьце. Арганізатары просяць быць у працоўным адзеньні і не забывацца на пальчаткі.

Менск, урочышча Курапаты (збор на месцы лягеру абаронцаў, вуліца Мірашнічэнкі, 53).
Пачатак а 10:00.

Акустычны канцэрт гурту Re1ikt

Музыкі робяць 11 сакавіка акустычную прэзэнтацыю свайго новага альбома «Куфар». Выканаюць кампазыцыі з новай кружэлкі, а таксама гіты са студыйнай працы «Лекавыя травы».

Менск, клюб «Графіці» (зав. Калініна, 16).
Пачатак а 19-й гадзіне.

Дата дня

11 сакавіка 1887 году нарадзіўся Алесь Гарун, беларускі паэт і дзяяч беларускага Адраджэньня пачатку XX стагодзьдзя.

Зацемкі падчас зацьменьня

Таксама ў гэты дзень

1566 — зацьверджаны другі Статут Вялікага Княства Літоўскага — звод законаў фэадальнага права, помнік беларускага пісьменства і юрыдычнай думкі.

1985 — Міхаіл Гарбачоў пасьля сьмерці Канстанціна Чарненкі быў прызначаны генэральным сакратаром ЦК КПСС.

1990 — Вярхоўны Савет Літоўскай ССР прыняў акт, якім заявіў аб выхадзе рэспублікі са складу Савецкага Саюзу.

2011 — у выніку моцнага цунамі адбылася аварыя на японскай АЭС «Фукусіма».

У гэты дзень нарадзіліся

1903 — Тодар Кляшторны, беларускі паэт. У 1937 годзе Кляшторны быў асуджаны НКВД як «член антысавецкай арганізацыі», яму прысудзілі найвышэйшую меру пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці.

Віктар Маркавец. «Тодар Кляшторны, расстраляны ў 1937 у Курапатах»
Віктар Маркавец. «Тодар Кляшторны, расстраляны ў 1937 у Курапатах»

1911 — Леў Гарошка, беларускі рэлігійны дзяяч і навуковец, галоўны рэдактар часопіса «Божым шляхам», архімандрыт грэка-каталіцкай царквы.

У памяці

1906 — быў павешаны расейскімі ўладамі эсэр Іван Пуліхаў. У студзені 1905 году Пуліхаў зрабіў замах на жыцьцё менскага губэрнатара Паўла Курлова, але бомба ня выбухнула.

Іван Пуліхаў
Іван Пуліхаў

1941— памёр у зьняволеньні Аляксандар Уласаў, рэдактар і выдавец першай беларускай газэты «Наша Ніва». У 1918 годзе ўвайшоў у склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. У кастрычніку 1939 году Ўласаў быў арыштаваны НКВД і перавезены ў Менск. У лістападзе 1940 году асуджаны на 5 гадоў канцлягераў за «шпіёнска-правакатарскую дзейнасьць».

1955 — памёр Аляксандар Флемінг, брытанскі біёляг і фармаколяг, вынаходнік пэніцыліну, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізіялёгіі і мэдыцыне.

2006 — у турме Гааскага трыбуналу памёр Слабадан Мілошавіч. У сувязі з ваеннымі канфліктамі на Балканах Мілошавіч быў абвінавачаны судом па больш як 60 пунктах, сярод іншага ў генацыдзе і злачынствах супраць чалавецтва.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG