Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праект Signal закрыты: «Беларусі ня трэба стрыт-арт»


Мурал грэка iNo «Man With No Name» на менскай вуліцы Варанянскага, намаляваная ў межах фэстывалю Urban Myths праекту Signal
Мурал грэка iNo «Man With No Name» на менскай вуліцы Варанянскага, намаляваная ў межах фэстывалю Urban Myths праекту Signal

Беларускі праект вулічнага мастацтва Signal абвясьціў аб закрыцьці.

Куратар праекту Алег Ларычаў кажа Свабодзе, што паралельны праект MustAct, што зьбірае грошы на новыя работы графіцістаў, працягне дзейнасьць, «калі хто-небудзь возьмецца», але ён кажа, што і ня ведае, як камэнтаваць спыненьне дзейнасьці Signal:

Алег Ларычаў на білбордзе «Гэта я…» у Менску
Алег Ларычаў на білбордзе «Гэта я…» у Менску

«Проста зрабіў выснову, што Беларусі пакуль ня трэба стрыт-арт, тут людзям трэба дэкаратыўныя росьпісы, — тлумачыць Ларычаў. — Шматлікія спробы знайсьці спонсараў дэманструюць тое, што не дарасьлі мо пакуль. Ні праз краўдфандынг, ні праз спробы скантакавацца зь бізнэсам».

Ларычаў дапускае, што ён памыляецца, таму просіць тых, каму цікавыя стрыт-арт-праекты, пісаць на пошту info@mustact.by.

Манумэнтальны стрыт-арт у Менску: «Адчуць, што не паселеныя ў клетку гарадзкой архітэктуры»

Праект Signal сфармаваўся ў 2011 годзе, ладзіў шэраг публічных адукацыйных мерапрыемстваў пра стрыт-арт і дапамагаў мастакам рэалізоўваць манумэнтальныя росьпісы будынкаў. У 2015 годзе Signal распачаў міжнародны праект Urban Myths: замежныя мастакі прыяжджалі ў Беларусь і рабілі вялізныя росьпісы шматпавярховых дамоў, у тым ліку скандальнага «Чалавека бяз твару», 30-мэтровую выяву дзяўчыны ў вышыванцы, «сэрца гораду ў нэгатыве» і іншыя манумэнтальныя работы.

Як кажа Ларычаў, «людзі з супольнасьці Signal» таксама дамалявалі калючы дрот на графіці «Масква — Менск» і рабілі постэры зь беларускімі чыноўнікамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG