Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На графіці з «маскоўскай дзяўчынкай» дамалявалі калючы дрот. Фота + камэнтар аўтара

абноўлена

«Абноўленае» невядомымі графіці

Невядомыя «дапоўнілі» малюнак на сьцяне дома па вул. Магілёўскай, 32 у Менску. У букеце «беларускага хлопчыка» і ў вянку «расейскай дзяўчынкі» зьявіўся калючы дрот.

Кіраўнік суполкі стрыт-арт-мастакоў Signal Алег Ларычаў распавёў Свабодзе, што «праўкі» былі ўнесеныя раніцай 23 кастрычніка з выкарыстаньнем пад’ёмніка. Аўтара «правак» суполка пакуль не называе. Ларычаў кажа, аўтар укладаў у работу пасланьне: «Калі дзяржава ўзялася за стрыт-арт, хай прымае правілы гульні».

«Мяне хлебам не кармі, дай толькі расказаць канцэпцыю чарговай сваёй работы. Але ў гэтым выпадку я б ня стаў так рабіць, — піша ананімны аўтар. — Хай свабода трактовак гэтага жэсту будзе поўнай і бязьмежнай, не хачу абмяжоўваць яе сваімі нейкімі заявамі. Калі ім падабаецца такая вэрсія, як агучана вышэй, дык няхай будзе так, я ня супраць — несвабоды ў нас і праўда амаль столькі ж, колькі свабоды».​

«Калючы дрот – не апошняя зьмена ў гэтым малюнку», — мінакі пра перамаляванае графіці

Малюнак зьявіўся да Дня Расеі 12 чэрвеня. Дом размалявалі расейскія графіцісты Артур Кашак і Ільля Сакалоў. «Малады Фронт» праводзіў пікет супраць малюнку з плякатамі «“Не” — саюзу з бандай» і «Саюз з агрэсарам = вайна», фактычна сарваўшы ўрачыстае адкрыцьцё графіці.​

Глядзець камэнтары (3)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG