Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сідорскі абвінаваціў Расею ў грубым парушэньні «эўразійскіх» нормаў за новыя «малочныя блякаваньні»


Сяргей Сідорскі, архіўнае фота

Сябра калегіі па прамысловасьці і аграпрамысловым комплексе Эўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Сідорскі заявіў, што Расея груба парушае нормы Эўразійскага эканамічнага саюзу блякаваньнем паставак беларускага малака ў Расею, піша Інтэрфакс.

Паводле Сяргея Сідорскага, цяперашняе «малочнае блякаваньне» парушае пукнт аб адзіным парадку правядзеньня супольных праверак у правілах ЭЭК, і «ніхто ня мае права ігнараваць рашэньне Рады камісіі». Абмежаваньне паставак прадукцыі з усёй Беларусі, дадаў ён, дапускаецца толькі «пры пагаршэньні эпізаатычнай сытуацыі па асабліва небясьпечных і карантынных хваробах, агульных для чалавека і жывёл» — а цяпер такой сытуацыі няма.

«Рассельгаснагляд» нядаўна ўвёў часовыя абмежаваньні «з прычыны выяўленьня забароненых і шкодных рэчываў» супраць 9 малочных заводаў, рэжым узмоцненага лябараторнага кантролю — супраць 9, прыпыненьне сэртыфікацыі — супраць 6; частковыя абмежаваньні на асобныя віды прадукцыі — супраць 18 прадпрыемстваў. Усяго 42 прадпрыемствы беларускай малочнай галіны «знаходзяцца ў зоне павышанай увагі».

Цяпер дасягнутая дамоўленасьць, каб правесьці 26 лютага ў Маскве кансультацыі ў пытаньнях паставак у Расею беларускай малочнай прадукцыі.

XS
SM
MD
LG