Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі сабраў на «агульнанацыянальнае веча» ў Кіеве да 1000 чалавек


Міхаэл Саакашвілі, архіўнае фота
Міхаэл Саакашвілі, архіўнае фота

Пад будынкам Вярхоўнай рады Ўкраіны ў Кіеве 29 кастрычніка былы прэзыдэнт Грузіі і губэрнатар Адэскай вобласьці Міхаэл Саакашвілі правёў мітынг, названы «агульнанацыянальнае веча».

На мітынгу Міхаэл Саакашвілі заклікаў украінскія ўлады ўнесьці ў парлямэнт законапраект пра імпічмэнт прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі, а таксама расказаў, што падаў у суд скаргу на пазбаўленьне яго ўкраінскага грамадзянства (ён упэўнены, што Ўкраіна хоча выдаць яго Грузіі). Саакашвілі даў уладам час да 7 лістапада, каб выканаць патрабаваньні яго і ягоных прыхільнікаў аб імпічмэнце.

Дэманстрацыі пад Вярхоўнай Радай пачаліся 17 кастрычніка, 19-га большасьць дэманстрантаў разышліся пасьля разгляду іхных патрабаваньняў у парлямэнце. На мітынгу казалі пра незадаволенасьць працай парлямэнту і прэзыдэнта, патрабавалі ў тым ліку скасаваць дэпутацкую недатыкальнасьць, стварыць Антыкарупцыйны суд і ўнесьці зьмены ў выбарчае заканадаўства. Саакашвілі 19 кастрычніка заявіў аб працягу акцыі.

Паводле розных крыніцаў, на мітынгу сабраліся некалькі соцень чалавек: «Українські новини» пішуць аб 250, «Українська правда» — прыблізна аб 1000, паліцыя заяўляе пра 400 мітынгоўцаў і каля 700 праваахоўнікаў. Саакашвілі на мітынгу заявіў, што людзей мае быць «у сто разоў больш», і заклікаў шукаць іншыя формы мірнага пратэсту, акрамя «пражываньня пад вокнамі» Вярхоўнай Рады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG