Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі пасяліўся ў намёце ля Вярхоўнай Рады ў Кіеве


Лідэр украінскай партыі «Рух новых сілаў» Міхэіл Саакашвілі заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве​, што перамяшчаецца на плошчу пад Вярхоўнай Радай у Кіеве да пратэстоўцаў і заклікае лідэраў апазыцыі далучыцца да яго.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Пасьля прэс-канфэрэнцыі ён пераехаў у намётавы гарадок ля будынку Вярхоўнай Рады. Ля намёту дзяжурыць ахова.

Акрамя таго, Саакашвілі заклікаў лідэраў апазыцыі, у прыватнасьці, мэра Львова, лідэра партыі «Самапомач» Андрэя Садовага і лідэра партыі «Грамадзянская пазыцыя» Анатоля Грыцэнку далучыцца да яго.

Украіна адмовіла Саакашвілі ў статусе ўцекача і ня бачыць перашкод для яго экстрадыцыі ў Грузію

17 кастрычніка ля Вярхоўнай рады стартавала акцыя «Усеўкраінскі збор» за «вялікую палітычную рэформу». Удзельнікі патрабуюць прыняць законы аб абмежаваньні дэпутацкай недатыкальнасьці, стварэньне антыкарупцыйнага суду і аб галасаваньні па адкрытых сьпісах.

20 кастрычніка праваахоўнікі праводзілі перамовы з актывістамі пра перанос намётаў з праезнай часткі вуліцы Грушэўскага ў Марыінскі парк.

21 кастрычніка ўдзельнікі акцыі пад Вярхоўнай Радай арганізавалі там вайсковы лягер і заявілі аб ультыматуме прэзыдэнту Пятру Парашэнку з патрабаваньнем унесьці ў парлямэнт законы аб антыкарупцыйным судзе і пра імпічмэнт.

22 кастрычніка на плошчы Канстытуцыі ля Вярхоўнай Рады адбылося веча з удзелам Саакашвілі і іншых актывістаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG