Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі ўпэўнены, што Ўкраіна хоча выдаць яго Грузіі


Міхэіл Саакашвілі
Міхэіл Саакашвілі

Лідэр украінскай партыі «Рух новых сіл», былы губэрнатар Адэскай вобласьці, экс-прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі ўпэўнены, што Ўкраіна рыхтуецца выдаць яго Тбілісі. На бацькаўшчыне яго абвінавачваюць у некалькіх крымінальных злачынствах.

У Фэйсбуку Саакашвілі заклікаў сваіх прыхільнікаў прыйсьці 29 кастрычніка на мітынг ля будынка Вярхоўнай Рады ў Кіеве і «прагаласаваць за пашырэньне сьпісу патрабаваньняў» удзельнікаў распачатай 17 кастрычніка акцыі за палітычную рэформу.

Яны патрабуюць адмяніць дэпутацкую недатыкальнасьць, зьмяніць правілы правядзеньня парлямэнцкіх выбараў і стварыць антыкарупцыйны суд.

24 кастрычніка ўлады Ўкраіны адмовіліся надаць Саакашвілі, пазбаўленаму ў ліпені ўкраінскага грамадзянства, статус уцекача. У адказ палітык абвясьціў, што перамяшчаецца ў намётавае мястэчка пратэстоўцаў у цэнтры Кіева, да якіх далучылася яго партыя «Рух новых сіл».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG