Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнсіі, разьмеркаваньне, дзіцячыя садкі, прыбіральні, п’янства — 5 тэзаў віцэ-прэм’ера Жарко


Васіль Жарко, архіўнае фота
Васіль Жарко, архіўнае фота

31 траўня ў Авальнай залі Дома ўраду на пасяджэньні дзьвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі віце-прэм’ер Васіль Жарко адказаў на пытаньні дэпутатаў пра сацыяльную сфэру.

Мінімальныя і сацыяльныя пэнсіі да канца году падвысяць двойчы, што будзе з працоўнымі пэнсіямі — невядома

«Чарговыя пераразьлікі мінімальных і сацыяльных пэнсіяў плянуецца правесьці 1 жніўня і 1 лістапада. Што тычыцца працоўных пэнсіяў, то тут усё будзе залежаць ад спраў у эканоміцы краіны. Суадносіны паміж памерам сярэдняй пэнсіі па ўзросьце і сярэдняга заробку на роўні ня менш за 40%, якія былі дасягнутыя ў апошнія гады, будуць вытрымлівацца і надалей. Памер сярэдняй пэнсіі „па старасьці“ цяпер складае 306 рублёў 57 капеек».

Абавязковае разьмеркаваньне застаецца

«Аб адмене абавязковага разьмеркаваньня выпускнікоў навучальных устаноў Беларусі гаварыць яшчэ рана».

Месцаў у дзіцячых садках ня будзе хапаць яшчэ тры гады

«Гэтую праблему закрыем да 2020 году».

Прыбіральні на вакзалах будуць бясплатнымі

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Андрэй Рыбак прапанаваў зрабіць прыбіральні на вакзалах бясплатнымі. Маўляў, наша краіна разьвівае турызм, а тут такая перашкода. Віцэ-прэм’ер з прапановай пагадзіўся:

«Я вас падтрымліваю. Гэта недарагое пытаньне. Ня ўсе ведаюць, куды бегчы, дзе грошы плаціць. Такая паслуга павінна быць бясплатнай».

Беларусы п’юць меней, а ня болей

Дэпутатка Вольга Палітыка прапанавала больш рашуча змагацца з п’янствам, бо ў апошнім рэйтынгу Ўсясьветнай арганізацыі здароўя наша краіна зноў была адной зь першых па ўзроўні спажываньня алькаголю.

«У нас ідзе зьмяншэньне выкарыстаньня алькаголю на душу насельніцтва — з 14 літраў да 8. Калі быў міністрам аховы здароўя, то пісаў ва Ўсясьветную арганізацыю здароўя, што няправільна нас параўноўваць з краінамі, дзе віно ліецца ракой, а яны ў рэйтынгу ніжэй за нас.

Тры рэчы, якія трэба зрабіць, каб беларус заставаўся цьвярозым

Міністэрства аховы здароўя неаднаразова выступала з ініцыятывай больш строгай рэалізацыі алькагольнай прадукцыі. Нам трэба сабрацца разам і абмеркаваць гэта».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG