Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэм’ер Жарко: «Як пэдыятар я ўпэўнены: урокі павінны пачынацца а 9-й»


Васіль Жарко
Васіль Жарко

Віцэ-прэм’ера беларускага ўраду Васіля Жарко пасьля выступу ў Палаце прадстаўнікоў журналісты спыталі як былога міністра аховы здароўя, а якой гадзіне, на ягоную думку, павінны пачынацца ўрокі ў беларускіх школах.

Віцэ-прэм’ер адказаў:

«Я буду казаць зараз як пэдыятар. Я абсалютна ўпэўнены, што ўрокі павінны пачынацца а 9-й гадзіне раніцы, не раней. Бо менавіта з гэтага часу дзіцячы арганізм найбольш падрыхтаваны да ўрокаў. Калі пачынаць заняткі раней, то дзецям даводзіцца быць у складанай сытуацыі, а калі першы і другі ўрокі яшчэ складаныя, то гэта сапраўдны стрэс.

На сёньняшні дзень мы разглядаем магчымасьць пачатку заняткаў у школах у двух варыянтах. Магчыма, у некаторых школах урокі будуць пачынацца а палове 9-й раніцы, у іншых — а 9-й. Менавіта з гэтага часу трэба праводзіць урокі. Бо калі я нядаўна пачуў, як у адной школе заявілі, што дзьверы там будуць адчыненыя а 8-й гадзіне, а ўрокі пачнуцца толькі а 9-й, то гэта ня ёсьць выйсьце з сытуацыі. Чым будуць займацца дзеці цэлую гадзіну, незразумела».

На пытаньне журналістаў, а што рабіць у такім выпадку бацькам, віцэ-прэм’ер адказаў:

«А гэта іхнае пытаньне. Яны павінны падумаць, як ім выстраіць свой працоўны дзень».

На пытаньне, чаму ён як пэдыятар ніколі раней не казаў пра гэта, пакуль тэму не закрануў прэзыдэнт Лукашэнка, Васіль Жарко адказаў:

«Ну мабыць таму, што асабіста ў мяне гэтай патрэбы не было. Мае дзеці ўжо дарослыя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG