Лінкі ўнівэрсальнага доступу

9 з 10 школаў Менску пачнуць заняткі з 9 раніцы. Нягледзячы на нязгоду Мікалая Лукашэнкі


У наступным навучальным годзе ў 217 менскіх школах заняткі будуць пачынацца а 9-й раніцы, яшчэ ў 22-х — а 8:30, і толькі ў дзьвюх — па-ранейшаму а 8-й раніцы, перадаюць «Менск-Навіны» заяву старшыні камітэту адукацыі Менгарвыканкаму Міхаіла Мірончыка. У новай школе № 41 час пачатку заняткаў будзе вызначаны, «зыходзячы з колькасьці навучэнцаў».

Пры гэтым 116 школаў будуць працаваць у адну зьмену, 126 — у дзьве зьмены. Тыя, што працуюць у дзьве зьмены, таксама будуць у асноўным пачынаць заняткі а 9-й раніцы (19 школаў — а 8:30, адна — а 8-й).

Як будуць пачынацца заняткі ў школах іншых населеных пунктаў Беларусі, пакуль невядома.

«Будзем працаваць больш за яшчэ меншыя грошы», — настаўнікі і бацькі пра перанос урокаў на 9 гадзіну

Ідэю аб пераносе пачатку заняткаў Аляксандар Лукашэнка агучыў 21 красавіка ў час штогадовага пасланьня да беларускага народу. Тады ён спаслаўся на малодшага сына Мікалая Лукашэнку: маўляў, той сьпіць на ўроках, а ў школах «інвалідаў рыхтуюць», што потым «у войску служыць няма каму». У траўні Аляксандар Лукашэнка сапраўды ўзяўся за адукацыю: будуць абноўленыя навучальныя праграмы, раённыя ўпраўленьні адукацыі рэкамэндавалі пачынаць урокі а 9-й раніцы.

Але 26 траўня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Мікалай яму запярэчыў: «Ты ня тое робіш, ня трэба ў 9 гадзін. Як бацькі дзяцей павязуць? Гэта ж ня сын прэзыдэнта едзе».

Ды падобна, што на нязгоду Мікалая Лукашэнкі пакуль не адрэагавалі.

«Як хочаце рабіце!» Як нечаканыя жаданьні Лукашэнкі станавіліся законамі

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG