Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для некаторых беларусаў страхавы пэнсійны стаж скарацілі да 10 гадоў


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў падтрымалі зьмены ў закон «Аб пэнсійным забесьпячэньні», якія 9 лістапада прадставіла міністарка працы Ірына Касьцевіч, перадае Tut.by.

Страхавы стаж скарацілі да 10 гадоў для асобаў, які працяглы час і амаль бесьперапынна даглядалі непрацаздольных, а таксама для вайскоўцаў, якія маюць стаж працы, большы за 10 гадоў, але не напрацавалі на вайсковы стаж.

Да 2014 году страхавы стаж для атрыманьня працоўнай пэнсіі складаў 5 гадоў, але ад 2014 году яго павялічылі да 10, ад 2015-га — да 15 гадоў, затым да 15 гадоў і 6 месяцаў, зь бягучага году — 16 гадоў. Цяпер штогод ніжняя мяжа страхавога стажу будзе падвышацца на паўгода да дасягненьня 20 гадоў.

Ідэю аб магчымасьці «дакупіць» страхавы стаж, калі яго бракуе (як то зроблена ва Ўкраіне), міністэрствам не разглядаецца, казала Касьцевіч.

У «пэнсійную пастку» праз гэта толькі паводле афіцыйных зьвестак трапілі з 2015 году 3700 чалавек — ня толькі вайскоўцы і «вымушаныя сядзелкі». Яны могуць разьлічваць толькі на сацыяльную песьню ў 50% ад бюджэту пражытковага мінімуму — на момант публікацыі гэта 98,9 рубля.

Пэнсіі вырасьлі на 5%. Але людзей зь мінімальнымі пэнсіямі за 6 гадоў стала больш у 5 разоў

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG