Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэзкае падзеньне фондавых рынкаў ЗША: Dow і S&P 500 страцілі больш як 2% за дзень


Ілюстрацыйнае фота

Амэрыканскія фондавыя рынкі ў панядзелак прадэманстравалі рэзкае падзеньне: індэкс Dow апусьціўся ніжэй за адзнаку 25 000 пунктаў, абрынуўся зь нядаўніх рэкордных вышыняў на фоне росту даходнасьці аблігацый і магчымага ўмацаваньня інфляцыі, перадае «Голас Амэрыкі».

Усе тры найбуйнейшыя амэрыканскія індэксы страцілі больш за 1%, а Dow і S&P 500 — звыш 2%. Да канца таргоў Dow страціў больш за 1000 пунктаў.

Больш за ўсё стратаў панесьлі энэргетычны, фінансавы сэктары і сэктар аховы здароўя, аднак страты мелі шырокі маштаб, ахапіўшы ўсе 11 буйных груп S&P.

У панядзелак S&P 500 страціў больш як 6% у параўнаньні з рэкорднай адзнакай, дасягнутай 26 студзеня.

Апублікаваная ў пятніцу справаздача пра рынак працы выклікала хваляваньне наконт пэрспэктыў інфляцыі і росту даходнасьці аблігацый, а таксама магчымага паскарэньня павышэньня росту працэнтных ставак. Прыбытковасьць па 10-гадовых казначэйскіх абавязаньнях упала пасьля ўздыму да 2,885%, рэкорднага паказьнік са студзеня 2014 году.

«Калі стаўкі растуць, звычайна фінансавыя ўмовы становяцца больш жорсткімі — банкаўскае крэдытаваньне, іпатэчнае крэдытаваньне запавольваюцца і ў эканоміцы назіраецца рызыка спаду», — адзначае інвэстыцыйны стратэг Allianz Global Investors у Нью-Ёрку Мона Махаджан.

Індэкс Доў-Джонса страціў 3,36%, або 24 663,06 пункта; S&P 500 — 73,53 пункта, або 2,66%, да 2 688,6 пункта; а індэкс Nasdaq Composite — 160,71 пункта, або 2,22%, да 7 080,23 пункта. Dow апусьціўся ніжэй адзнакі 25 000 пунктаў упершыню з 4 студзеня.

S&P 500 і Dow апусьціўся ніжэй за 50-дзённы сярэдні паказьнік, які аглядальнікі старанна адсочваюць.

Індэкс валятыльнасьці CBOE, які адлюстроўвае валятыльнасьць фондавага рынку ў кароткатэрміновай пэрспэктыве, падскочыў на 13,40% да 30,71% — найвышэйшага ўзроўню зь лютага 2016 году.

Спад пачаўся пасьля таго, як Dow і S&P прадэманстравалі найбуйнейшае падзеньне са студзеня 2016 году, а Nasdaq — найбуйнейшы тыднёвы спад з лютага 2016 году.

«Я думаю, справа ў тым, што цяпер ідзе рэкалібраваньне як на рынку аблігацый, так і на рынку акцый, — адзначае кіраўнік нью-ёркскай кампаніі Richard Bernstein Advisors Рычард Бэрнстайн. — Ніхто ня можа прадказаць тэрміны кароткатэрміновых карэктаваньняў. Пытаньне ў тым, ці ідзе справа да рэзкіх зьменаў на рынку каштоўных папер працягласьцю ў некалькі кварталаў, а гэта мы не адсочваем».

На настроі інвэстараў у дачыненьні да рызыкоўных актываў маглі таксама паўплываць падзеньне цэнаў на нафту і на біткойны.

Спад на фондавым рынку адбыўся на фоне параўнальна прыбытковага сэзону, на што інвэстары спасылаліся, выказваючыся ў падтрымку каштоўных папер.

Пры тым, што зьвесткі паступілі прыкладна ад паловы кампаній з рэйтынгу S&P 500, даходнасьць у чацьвёртым квартале, як мяркуецца, павысілася на 13,6%, паводле адзнак Thomson Reuters I/B/E/S.

На Нью-ёркскай фондавай біржы акцыі, што падалі, апярэджвалі тыя, якія растуць, з паказьнікам 5,92 да 1, на Nasdaq — 4,59 да 1. На S&P 500 зарэгістраваны 1 52-тыднёвы максымум і 23 новыя мінімумы, у Nasdaq Composite — 17 новых максымумаў і 126 новых мінімумаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG