Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом плянуе спыніць фінансаваньне Міжнароднай касьмічнай станцыі


Без МКС амэрыканскія касманаўты не будуць лятаць у космас, пакуль NASA не распрацуе новыя касьмічныя апараты для асваеньня глыбокага космасу.

Канчатковы праект бюджэту будзе апублікаваны толькі 12 лютага, аднак блізкія да справы крыніцы паведамілі журналістам, што дырэктыва аб спыненьні фінансаваньня МКС, хутчэй за ўсё, застанецца ў дакумэнце. NASA пакуль не дае камэнтароў па гэтым пытаньні.

Любыя бюджэтныя прапановы адміністрацыі падлягаюць адабрэньню Кангрэсу. Аднак ужо сама заява аб намеры спыніць фінансаваньне МКС пакажа міжнародным партнэрам NASA, што ЗША больш не зацікаўленыя ў працягу праграмы, якая вядзецца ўжо больш за 20 гадоў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG