Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманага ў Беларусі ўкраінца Паўла Грыба пакінулі пад арыштам у Расеі да 4 траўня


Павал Грыб, архіўнае фота
Павал Грыб, архіўнае фота

Расейскі суд пакінуў да 4 траўня пад арыштам Паўла Грыба – украінца, які зьнік у Беларусі ў канцы жніўня мінулага году, а пазьней быў затрыманы расейскімі праваахоўнікамі. Пра гэта паведаміла ў Twitter прэс-сакратарка Міністэрства замежных справаў Украіны Мар’яна Бэца.

Паводле Мар’яны Бэцы, маці Паўла Грыба насуперак законам не дазволілі наведаць сына, які знаходзіцца за кратамі ўжо сем месяцаў.

Паўлу Грыбу інкрымінуюць зьдзяйсьненьне злачынства па артыкуле аб тэрарызьме.

Беларускія праваахоўнікі ніяк не патлумачылі зьнікненьне Грыба ў Беларусі і яго зьяўленьне ў расейскай турме.

Афіцыйныя асобы Ўкраіны неаднаразова патрабавала вызваліць Грыба, а таксама патрабавалі прынамсі дапусьціць да яго ў турму лекараў. МЗС Украіны расцэньвала неаказаньне мэдычнай дапамогі Грыбу «як форму ціску на яго для атрыманьня неабходных сьледзтву паказаньняў» – праз інваліднасьць (партальную гіпэртэнзію) ён павінен пастаянна прымаць лекі. Патрабаваньне па лекарах падтрымаў Эўрапейскі суд па правах чалавека.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG