Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Украіны патрабуе неадкладнага допуску лекараў да Паўла Грыба, які з Гомля трапіў у расейскую турму


Міністэрства замежных справаў Украіны патрабуе ад Расеі неадкладна дапусьціць украінскіх або замежных лекараў да Паўла Грыба, якога трымаюць у​ расейскім СІЗА.

МЗС расцэньвае неаказаньне мэдычнай дапамогі Паўлу Грыбу «як форму ціску на яго для атрыманьня неабходных сьледзтву паказаньняў».

«Такія дзеяньні дэманструюць ігнараваньне расейскім бокам ня толькі рашэньня Эўрапейскага суду ў правах чалавека № ECHR-LE2.3R ад 6 кастрычніка 2017 году, але і асноўных правоў чалавека», — гаворыцца ў заяве МЗС.

Адвакат Паўла Грыба ва Ўкраіне Яўгенія Закрэўская паведаміла, што Эўрапейскі суд у правах чалавека патрабуе ад Расеі доступу ўкраінскіх лекараў да хлопца, каб ацаніць стан яго здароўя. Як паведамілі ягоныя бацькі, 19-гадовы Паўло Грыб праз інваліднасьць павінен пастаянна прымаць лекі.

Паводле сваякоў, у Паўла Грыба партальная гіпэртэнзія — сындром падвышанага ціску ў сыстэме варотнай вены, які суправаджаецца павелічэньнем селязёнкі, варыкозным пашырэньнем вен страваводу і страўніка, асцытам, пячоначнай недастатковасьцю.

У пачатку лютага бацька Паўла Грыба заявіў, што занепакоены здароўем свайго сына. Са спасылкай на адваката ён сказаў, што ў Грыба-малодшага «вельмі змучаны выгляд, пастаянныя скаргі на боль у страўніку і жываце. Агульна дэпрэсіўны стан як вынік узмацненьня псыхалягічнага ціску з боку сьледзтва і адміністрацыі СІЗА».

Стан здароўя Паўла Грыба, які зьнік у Гомлі і знайшоўся ў Расеі, «небясьпечны», — бацька

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG