Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускім бюджэтнікам паабяцалі заробак «ня менш за 700 рублёў»


Ірына Касьцевіч, архіўнае фота

Міністарка працы Беларусі Ірына Касьцевіч заявіла ў перадачы «Контуры» на дзяржаўным тэлеканале АНТ, што на 2018 год прадугледжаны рост заробкаў у бюджэтнай сфэры — «плянуецца выйсьці ў сярэднім пры кансэрватыўным сцэнары 700 рублёў».

Пакуль найбольш падвысіць заробкі абяцаюць самым бедным катэгорыям — з 1 па 4 разрад.

Кансэрватыўны прагноз для заробкаў бюджэтнікаў у 2018 годзе, кажа Ірына Касьцевіч, гэта 700 рублёў. Пры ўмове, калі валавы ўнутраны прадукт за 2018 год вырасьце, як прагназуе дзяржава, на 3,5%, то сярэдні заробак бюджэтнікаў «зможам забясьпечыць» на ўзроўні 760 рублёў. Верагодна, маецца на ўвазе сярэдні налічаны заробак (да вынятку падаткаў і збораў).

Аляксандар Лукашэнка ўжо больш за 10 год абяцае беларусам заробкі «па пяцьсот» даляраў, у жніўні даручыў давесьці сярэдні заробак да 1000 рублёў да канца 2017 году, а цягам 2018-га — да 1500 рублёў. Але ў лістападзе «адклаў» рост заробкаў да «па пяцьсот» на II квартал 2018 году: маўляў, у пачатку 2018 году заробкаў па 1000 рублёў можа не атрымацца празь «вялікую колькасьць выходных», а з ІІ кварталу «мы павінны ўжо пераўзыходзіць 1000 рублёў хоць крышачку».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG