Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі касманаўт сфатаграфаваў Менск з арбіты МКС


Сяргей Разанскі ў адкрытым космасе.
Сяргей Разанскі ў адкрытым космасе.

Удзельнік 52-й і 53-й экспэдыцыяў на Міжнародную касьмічную станцыю расейскі касманаўт Сяргей Разанскі апублікаваў фота Менску, зробленыя з борту МКС.

Ён піша: «Я ведаю, што многія з вас чакалі фота сталіцы Рэспублікі Беларусь».

Разанскі ўжо другі раз у космасе, у 2013-2014 гадах ён правёў на МКС 166 дзён, цяпер у космасе з 28 ліпеня, за бортам правёў больш за 20 гадзінаў. Мае званьне Героя Расеі.

У пачатку лета на Зямлю вярнуўся касманаўт беларускага паходжаньня Алег Навіцкі. Ён таксама рабіў здымкі з арбіты, фатаграфаваў у тым ліку Берасьце, Гомель і Менск.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG