У Запарожжы расейская армія зьнішчыла гандлёвы цэнтар. Сталі вядомыя наступствы ўдару Ўкраіны пад Варонежам

Украінскія ратаўнікі змагаюцца з пажарам, выкліканым расейскім абстрэлам у ліепні 2026 году. Ілюстрацыйнае фота
Украінскія ратаўнікі змагаюцца з пажарам, выкліканым расейскім абстрэлам у ліепні 2026 году. Ілюстрацыйнае фота

У ноч на 12 жніўня расейскі войскі нанесьлі больш за адну тысячу ўдараў па 58 населеных пунктах Запароскай вобласьці. Адзін чалавек загінуў і 9 атрымалі раненьні.

Паводле абласных уладаў, у абласным цэнтры ў выніку расейскай атакі згарэў гандлёвы цэнтар «Эпіцэнтар» і 1200 спажыўцоў засталіся без электраэнэргіі.

Склад Wildberries у Варонежы цалкам згарэў

У кампаніі Wildberries сьцьвярджаюць, што ў выніку ўкраінскага ўдару 11 жніўня і пажару «тавары пераважна не пацярпелі».

У той жа час, як сьведчаць спадарожнікавыя фота, апублікаваныя Расейскай служба Радыё Свабода, пад Варонежам згарэлі склады на плошчы 70 тысяч квадратных мэтраў.

Гэта быў другі ўкраінскі ўдар па гэтых памяшканьнях. 23 ліпеня ён пацярпеў неістотна.

Ва Ўкраіне гэтую атаку пакуль не камэнтавалі.

​
XS
SM
MD
LG