Байдэн адрэагаваў на зьнішчэньне Кахоўскай ГЭС ва Ўкраіне

Джо Байдэн
Джо Байдэн

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн адрэагаваў на зьнішчэньне Кахоўскай ГЭС ва Ўкраіне. Відэа зь яго словамі апублікаваў «Голас Амэрыкі».

«Мы ня сыдзем. Мы дапаможам Украіне», — так Байдэн адказаў на пытаньне журналіста «Якое ваша пасланьне Расеі адносна пашкоджаньня дамбы ва Ўкраіне?».

Пасьля абвалу грэблі Кахоўскай ГЭС Злучаныя Штаты заявілі, што «ня могуць дакладна сказаць, што здарылася», Вашынгтон усё яшчэ расьсьледуе інцыдэнт, перш чым вызначыць датычны бок. Прэс-сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі Джон Кірбі заявіў, што была нанесена «значная» шкода і назваў прычынай «выбух».

На досьвітку 6 чэрвеня стала вядома аб частковым разбурэньні грэблі Кахоўскай ГЭС. У падрыве ўкраінскія ўлады абвінавацілі расейскія акупацыйныя войскі, якія захапілі і кантралявалі ГЭС з 24 лютага 2022 году. Расейскія акупацыйныя ўлады, наадварот, заяўляюць, што менавіта вайскоўцы Ўкраіны ўначы абстралялі і пашкодзілі грэблю Кахоўскай ГЭС.

Разбурэньне гэтага гідратэхнічнага збудаваньня, на думку экспэртаў, паставіла пад пагрозу вялікую колькасьць мірных жыхароў і стварыла пагрозу сыстэме ахалоджваньня рэактараў Запароскай АЭС.

​
XS
SM
MD
LG