Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Naviband выдалі цалкам беларускамоўны альбом «Адной дарогай». Аўдыё


Вокладка альбому Naviband «Адной дарогай», фрагмэнт

Беларускі гурт Naviband 8 сьнежня апублікаваў чацьвёрты студыйны альбом «Адной дарогай» — другі цалкам беларускамоўны.

Паводле гурту, песьні альбому былі напісаныя адразу пасьля ўдзелу ў «Эўравізіі» на хутары за 300 км ад Менску, а запісаныя ўжо ў студыйных умовах — у студыі гукарэжысэра Brutto Андрэя Баброўкі. Пачуць альбом нажывую можна будзе ў менскім Prime Hall 9 сакавіка.

Новы альбом можна таксама паслухаць або купіць на iTunes, Google Play і «Яндекс.Музыка».

Напярэдадні выданьня альбому гурт апублікаваў кліп на песьню «А дзе жывеш ты?», у якой СМІ пабачылі намёкі на тое, што пара салістаў чакае дзіця — пасьля Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка пацьвердзілі гэта.

Гурт Naviband у 2017 годзе стаў першым, хто выканаў песьню на беларускай мове на «Эўравізіі». Да таго ён перамог на «Басовішчы-2015», на прэміі «Героі году-2015» і ў конкурсе «Засьпявай 2.0».

XS
SM
MD
LG